Беларусь адзначыла Дзень нараджэння Вінцэнта-Кастуся Каліноўскага. У некалькіх гарадах нашай краіны, у гонар гэтага велічнага БЕЛАРУСА на дахах дамоў былі ўзьняты бел-чырвона-белыя сьцягі. Не стаў выключэньнем і горад Смаргонь. 2 лютага на дроце паміж двума шматпавярховікамі з'явіўся нацыянальны сымбаль Беларусі і расьцяжка з надпісам "02.02.1838 г. Нарадзіўся К. Каліноўскі".
Як паведаміў прэсавай службе Моладзі БНФ старшыня Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Б.: "Добра, што зрабілі фатаздымак да вывешваньня сьцяга, бо з-за моцнага ветру якасныя фатаздымкі не атрымаліся. Тым больш, у хуткім часе сьцяг зачапіўся за дах суседняга дому і зусім "зьнік" з полю зроку мінакоў."