У Смаргоні актывісты Моладзі БНФ ўсталявалі крыж і камень у гонар Расьціслава Лапіцкага, палымянага беларускага патрыёта, жыхара Смаргоншчыны.
Надпіс на крыжы перакладаецца з латыні як "Богу і Айчыне". Актывісты Моладзі БНФ плянуюць у хуткім часе высадзіць дрэвы, прыбраць тэрыторыю.

Гістарычная даведка:
Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 года ў вёсцы Касута на Віленшчыне ў сям'і праваслаўнага сьвятара.
Тут у 1944 годзе Расьціслаў упершыню ўлучыўся ў патрыятычны рух, запачаткаваны на Віленшчыне навучэнцамі Віленскай беларускай гімназіі і духоўнай семінарыі. Пры арыштах падпольшчыкаў таксама быў зьняволены - за перадрук і распаўсюджваньне ўлётак. Як малалетак, ён атрымаў тры гады турмы, старэйшы брат Алег - дзесяць.
Вярнуўшыся праз год па амністыі дахаты, юнак спачатку вучыўся ў Кабыльніку, а затым у Мядзельскай дзесяцігодцы. У Мядзеле Расьціслаў Лапіцкі і разгарнуў працу па стварэньні новай нелегальнай арганізацыі. Актыўнымі яго памочнікамі сталі Факунда Несьцяровіч з Юшкавічаў і Язэп Качарга з Качарог. Сваю пазіцыю Лапіцкі выказваў з юначым максімалізмам: «Калі ведаеш, што ў гэтай хаце заначуе вораг Беларусі - спалі хату, калі хлеб з гэтай нівы пойдзе ворагу Беларусі - зьнішчы яе».
Увосень 1949 года аўдавелая маці перабралася з сынам да родзічаў у Смаргонь. На новым месцы юнак ізноў пачаў шукаць тых, каму неабыякавы лёс Бацькаўшчыны. Назьбіралася паўтара дзесятка аднадумцаў. Лапіцкі - рослы, прыгожы, шчодра адораны прыроднымі задаткамі, з вострым розумам і палкім характарам - быў несумнеўным іх лідэрам. Пачалі з улётак. У вёсачцы над Вяльлёй уладкавалі невялікую друкарню і неўзабаве ў горадзе, нават на будынках райкама і міліцыі, забялелі расклееныя пракламацыі, і кожная скончвалася заклікам: «Сьмерць Сталіну!».
Высачыць патрыётаў, не абазнаных у канспірацыі, было няцяжка. Дый сам Расьціслаў не хаваў сваіх перакананьняў, асабліва на школьных уроках. Пад канец года яго арыштавалі. Тыднёвы допыт не вырваў прызнаньня, і юнак часова быў выпушчаны з вязьніцы. Паводле пастановы арганізацыі ён пакінуў Смаргонь і таемна вярнуўся на Мядзельшчыну. Але і там цяжка было знайсьці надзейны прытулак, бо людзьмі апанаваў страх - мядзельскіх падпольшчыкаў ужо выдаў здраднік, і чуткі пра арышты шырока разышліся па раёне. У Кабыльніку зьнясілены і хворы Расьціслаў ізноў быў схоплены эмгэбістамі. Гэтым жа часам ужо ішлі масавыя арышты і ў Смаргоні.
На допытах юнакоў і дзяўчат катавалі бязьлітасна. Хто вярнуўся жывым з канцлагераў, потым сьведчыў блізкім, што іголкі пад кіпці было не самае страшнае…
15 чэрвеня 1950 года ў Маладзечне адбыўся суд над патрыётамі - пераважна вучнямі 7-10 класаў Смаргонскай і Мядзельскай школ, некаторымі навучэнцамі з Менска. Іх абвінавачвалі не толькі ў «вражеской пропаганде», але і ў зьдзяйсьненьні тэрарыстычных актаў. Сьведчаньні Расьціслава Лапіцкага на судзе былі прамовамі-абвінавачаньнямі рэжыму. Ён гаварыў, як бальшавікі выгналі яго сям'ю зімою з хаты, як яны зьневажаюць за веру ў Бога, закрываюць цэрквы і касьцёлы, як прыніжаюць беларускую мову, як душаць людзей непамернымі падаткамі, даводзячы да самагубства.
Бальшыня падпольшчыкаў атрымала па 25 гадоў. Лапіцкага ж і Несьцяровіча як кіраўнікоў арганізацыі прысудзілі да пакараньня сьмерцю. Расьціслаў адмовіўся прасіць памілаваньня. Ён з абурэньнем заявіў: «Рабіце сваю чорную справу, мне вашае ласкі не трэба - можаце мяне забіваць. А я, колькі жыць буду, столькі буду вас усіх ненавідзець і буду вам шкодзіць праз увесь час!»
Надпіс на крыжы перакладаецца з латыні як "Богу і Айчыне". Актывісты Моладзі БНФ плянуюць у хуткім часе высадзіць дрэвы, прыбраць тэрыторыю.

Гістарычная даведка:
Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 года ў вёсцы Касута на Віленшчыне ў сям'і праваслаўнага сьвятара.Тут у 1944 годзе Расьціслаў упершыню ўлучыўся ў патрыятычны рух, запачаткаваны на Віленшчыне навучэнцамі Віленскай беларускай гімназіі і духоўнай семінарыі. Пры арыштах падпольшчыкаў таксама быў зьняволены - за перадрук і распаўсюджваньне ўлётак. Як малалетак, ён атрымаў тры гады турмы, старэйшы брат Алег - дзесяць.