У Смаргоні міліцыянты наведаліся на кватэры да трох актывістаў Моладзі БНФ. Міліцыянты задавалі адно і тое ж пытаньне: «Дзе былі ў ноч з 3 на 4 ліпеня?».
Старшыня смаргонскай суполкі Моладзі БНФ вымушаны быў даць міліцыянту тэлефоны сваіх сяброў, каб тыя пацьвердзілі, што ён знаходзіўся ў Смаргоні:
«Я запытаўся, у чым мяне падазраюць. Міліцыянт адказаў, што правяраюць шмат каго, у тым ліку тых, хто служыў у войску сапёрам. Але я ўдакладніў зноў пра сябе. Тады ён сказаў, што прыйшоў проста, і разьвітаўся».
Адзін з актывістаў адмовіўся пускаць міліцыянта ў сваю кватэру:
«Я сказаў, што я быў увесь дзень дома, бо насамрэч я нікуды тады не выходзіў. На пытаньне, чаму прыйшлі да мяне, міліцыянт адказаў, што мае сьпіс людзей і праводзіць праверку».
Увогуле, ужо было затрымана некалькі чалавек са Смаргоні па гэтай справе. Дапытваюць нават тых, кто служыў у войску саперам.