Сморгонь.org | Карта | Телефоны | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта | Сморгонь в Сети
Сегодня 4 сентября 2010

oasisclub

--- | sun shine | 3 сентября 2010    

Смаргонь - Полацк – 1:5

“Горшай гульні, чым гэта, “Смаргонь” яшчэ не паказвала, – сказаў у інтэрв’ю нашаму выданню балельшчык, футбольны эксперт “РГ” Мікалай Кіндра.
Амаль паўгадзіны варатар “Смаргоні” Валеры Макарэвіч выручаў сваю каманду ў дамашняй гульні супраць “Полацка” ў суботу, 28 жніўня. На 29 хвіліне гульні нашы прапусцілі першы гол, а да заканчэння першага тайма мы ўжо прайгравалі 0:3.

Лукашенко не спешит открывать границу c Литвой

Городские новости | Delfi.lt | 25 августа 2010    
Латвия подписала с Беларусью соглашение о приграничном движении, что пока не удается сделать Литве, несмотря на выполнение всех процедур со своей стороны. Эксперт Вадим Воловой уверен, что рано или поздно это произойдет, а белорусский обозреватель Роман Яковлевский напоминает о разнице между декларациями и действиями официального Минска.

Рыцарскі фестываль "Гальшанскі замак"

Городские новости | westki.info | 17 августа 2010    
21 жніўня ў Гальшанах ужо другі раз адбудзецца рыцарскі фестываль "Гальшанскі замак". Сёлета ён прысвячаецца ажно чатыром значным датам: 730-годдзю заснавання Гальшанаў, 605-годдзю Соф’і Гальшанскай, 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бітве і 400-годдзю замка. Але адкрыцця ніякіх памятных знакаў ніводнай з дат не прадбачыцца.

Адметнасцю сёлетняга «Гальшанскага замка» стануць масавыя бітвы рыцараў і пашыраны ўдзел у фэсце гуртоў, што граюць старадаўнюю музыку. Чакаецца ўдзел «Старога Ольсы», «ЛітвінТроля», «Тэстамэнтум Тэррэ», «Расаліі», «Келіх Кола», «Гальярды», Cornucopia.

Леташні фэст, па словах аднаго з арганізатараў Аляксандра Кушнера, сабраў каля 2 тысяч чалавек. Гэтага дастаткова, каб яго было мэтазгодна праводзіць з пункту гледжання фінансавых укладанняў. І сёлета арганізатары чакаюць не меншую колькасць удзельнікаў. Тым больш, што фэст перанесены на паўтара месяца наперад. Летась ён праходзіў у кастрычніку, калі надвор’е было халоднае.

Што яшчэ будзе сёлета ў праграме? Турнір лучнікаў, конны турнір, старадаўнія танцы, конкурсы, фаер-шоу.