![]() | Начало |
| Сморгонь.org | Погода | Расписание поездов | Фото | ФорумыХостинг |
![]() ![]() ![]() |
*** | |
|
спрабую чытать "Лабух" Някляева (на кампе), але на хапае часу. вельмi шкада, кнiжка сапрауды цiкавая.
| |
|
мой любiмы аутар - васiль быкау
| |
|
Васіль Быкаў - Доўгая дарога дадому. Асабліва падабаюцца радкі пра беларускі нацыяналізм у канцы кнігі.
| |
|
А мне вельмі падабаюццы вершы Янкі Купалы. Маі любімыя гэта "Паязджане", "Паўстань", "Хлопчык і летчык", "І прыйдзе", "Час", "О, так! Я пралетар!" і іншыя... Саветую пачытаць іх! Вельмі цікавыя і патрыятычныя.
| |
|
П'еса Тутэйшыя Янки Купалы. Вось дзе патрыятызм, ды яшчэ паказаны праз гумар.
| |
|
"Тутэйшыя"- яскравы прыклад, якія бываюць людзі... Адмаўляюцца ад Радзімы, маці родную гатовы прадаць каб спасці сябе. Але ж ёсць і патрыёты!
Але хачу падняць адно пытанне, якое не дае мне спакою ўжо 6 гадоў, з таго моманту, як я пачала вывучаць беларускую літаратуру: чаму, скажыце мне, амаль усе творы пра менавіта "ШМАТПАКУТНЫ" беларускі народ? Няўжо няма нейкіх светлых твораў? Пра шчасце людское? Дык не: тыповы сюжэт беларускай літаратуры: зямлі мала, , бацьку забілі, маці хворая, дзеці малыя, а яшчэ і пан на спіне ў іх! Па-мойму, пан ва ўсіх творах выступае, як нейкі злодзей. Але я не пра гэта кажу. Людзі напішыце хто-небудзь хоць адзін твор з беларускай класікі дзе б усёыло добра! :( | |
|
2Scorpius
Сяргей Грахоўскі " як я жыў без цябе" | |
|
Кожны праўдзівы Беларус павінен прачытаць гэтую ксёнжку - _http://www.litvin.org/
АБАВЯСКОВА !!! | |
|
АНДРЭЙ МРЫЙ " ЗАПИСКИ САМСОНА САМАСУЯ"
| |
|
А я вось чытаю зараз "Лабух" Някляева... Уууу, парнуха натуральная й яшчэ па беларуску :D :lol:
| |
|
У беларускай прозе больш за усе падабаецца Караткевіч,Гарэцкі ,Быкаў.У паэзіі-Арсеннева, А. Сыс, П.Панчанка
| |
|
QUOTE парнуха натуральная й яшчэ па беларуску да Krou пачытай дамавікамерон адама глёбуса | |
|
А усё ж такі люблю Васіля Быкава! Найцудоўнейшы пісьменнік!!! Аўтар трагічных гісторый Аб вайне і не толькі!!!
| |
|
:bang: Хто-небудзь дайце верш Пятруся Броўкі "Пахне чабор". Вельмі трэба!!!!!!! Абглядеў ужо поу інтэрнета. Загадзя дзякуй.
:bang: Людзі дапамажыце!!!!! | |
|
Калі ласка :)
Хiба на вечар той можна забыцца? …Сонца за борам жар-птушкай садзiцца, Штосьцi спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, пахне чабор… Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы. Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы, Быццам абсыпана промнямi зор. Пахне чабор, пахне чабор… Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца. Вось яно – блiзкае, яснае шчасце, Клiкнуць хацелася – голас замёр. Пахне чабор, пахне чабор… Год адзiнаццаць, а можа дванаццаць Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца, Сэрца нязменна хвалюе дакор. Пахне чабор, пахне чабор… Час той схаваўся за дальняй гарою, Здасца хвiлiнай – яна прада мною… Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор. Пахне чабор, пахне чабор… | |
|
Вельмі, вельмі дзякуй!!! :biggrin:
Цябе +1 | |
|
Самая вялікая праблема - у насаджэнні.
Нам ад самага пачатку ўбіваюць у галаву, у школе, што літаратура - гэта адстой. Заўсёды ненавідзеў чытаць літаратуру па праграмме, з прынцыпу. Затое зараз банальна часу няма. Так што, ЧЫТАЙЦЕ КНІЖКІ !!! | |
|
QUOTE(booxter @ Sep 11 2005, 10:48) Васіль Быкаў - Доўгая дарога дадому. Асабліва падабаюцца радкі пра беларускі нацыяналізм у канцы кнігі. Тое ж самае... калі чытала пра нацыяналізм аж у сшытак выпісала тыя радкі. Нядаўна прачытала даволі вялікае апавяданьне Быкава "Пакахай мяне салдацік". Вельмі люблю творчасьць Геніюш, асабліва яе "Споведзь", Багдановіча, Караткевіча... З сучасных самы любімы пісьменьнік А. Хадановіч :good: | |
|
Апошнім часам мне падабаецца Андрэй Хадановіч, а з прозы - Караткевіч (тут кожны знойдзе нешта сваё...).
| |
![]() ![]() |