Сморгонь.org | Наш город | Погода | Расписание поездов | Карты | Фото | Форумы | ЧАТ | Почта | Гороскоп

Здравствуйте, Гость ( Авторизация | Регистрация )

3 страниц  1 2 3 > 
Тема закрытаСоздать новую темуСоздать новое голосование

> НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ, 19 сакавіка 2006 г

Krapiwa
Jan 10 2006, 09:00
#1


Турист
Сообщений: 20
Мои альбомы



Народнае галасаваньне

Па патрабаваньні Масквы Лукашэнка зьнянацку для Беларусаў прызначыў датэрміновыя выбары прэзыдэнта раней патрэбнага часу (на 19 сакавіка 2006 г.). Датэрміновыя выбары, аднак, законна не абгрунтавалі. Расея сьпяшае падтрымаць свайго стаўленьніка, бо тэндэнцыі ў грамадзтве паказваюць, што справы гэтых двух рэжымаў могуць пагоршыцца. Таму робяць што хочуць, не зважаючы на ўспрыняцьце людзей.

Тут разьлік, што калі 19 сакавіка яны праваляцца на выбарах, то па закону Лукашэнка яшчэ амаль паўгода застаецца на сваёй пасадзе. Тады пуцінская Масква спадзяецца разьвязаць у Беларусі грамадзянскі канфлікт (вайну) за ўладу і зьліквідаваць законнага новавыбранага прэзыдэнта. Нічога, аднак, у іх ня выйдзе, бо мы іхныя спадзевы бачым.

З іншага боку, яны мяркуюць, што зімой у маразы нам не ўдасца сабраць 150-200 тыс. подпісаў, бо будынкі, дамы, студэнцкія інтэрнаты і іншыя памяшканьні рэжым зьбіраецца заблякаваць. Але й тут яны памыляюцца. У Кіеве ўкраінцы ў час выбараў нават начавалі на вуліцы ў маразы.

Бязьлітаснасьць, несумленны падыход да беларусаў толькі павялічыць народны энтузіязм, нягледзячы на мароз.

Беларусь усяроўна пераможа гэтую чужародную навалу. Усе беларусы памятаюць як рэжым і ягоная прадажная квазіапазыцыя абдурвалі іх у кастрычніку 2004 года і заганялі народ на незаконны рэфэрэндум. Народ не павінен быў удзельнічаць у антызаконнай справе рэжымнай улады. А вось цяпер бачым вынік гэтага нібыта «апазыцыйнага» удзелу ў антыканстытуцыйным рэфэрэндуме: Лукашэнка зьбіраецца выстаўляць сваю кандыдатуру на выбары, хаця па Канстытуцыі ён ужо ня мае на гэта права. Зноў рыхтуюць фльсіфікатарскае ашуканства і шмат хто думае, які сэнс тады галасаваць – усяроўна скруцяць і падмануць.

Але сэнс ёсьць. Сілай зьяўляемся мы – народ!

Трэба абавязкова ўсім масава ісьці на выбары (рэжым гэтага баіцца), а пасьля галасаваньня не разыходзіцца, а ісьці ў цэнтар Менска на Цэнтральную плошчу, быць разам і чакаць аб’яўленьня вынікаў галасаваньня. (Той хто жыве бліжэй каля Менска, той пасьля галасаваньня прыязджае ў Менск).

У нашых сілах і ў нашых законных магчымасьцях затармазіць і спыніць машыну фальсіфікацыі. Гэта можа зрабіць кожны беларус і ўсе разам.

Дзеля перамогі народа над фальсіфікацыйнай сістэмай трэба рабіць народнае галасаваньне, Сутнасьць народнага галасаваньня ў наступных дзеяньнях выбаршчыкаў:

– на ўчасткі для галасаваньня выбаршчыкі йдуць са сваімі заранёй падрыхтаванымі бюлетэнямі (альбо з чыстым лістом паперы, тады свой бюлетэнь можна напісаць у кабіне для галасаваньня);

– выбаршчык бярэ бюлетэнь рэжыму, ставіць подпіс у сьпісе і ідзе ў кабіну;

– у кабіне выбаршчык кладзе ў кішэню бюлетэнь рэжыму і дастае свой;

– у скрыню для галасаваньня выбаршчык апускае свой бюлетэнь;

– выбаршчык захоўвае бюлетэнь рэжыму да перадачы яго грамадзкай камісіі.



Народны бюлетэнь

– На чыстым лісьце паперы выбаршчык піша прозьвішча, імя, імя па-бацьку беларускага народнага кандыдата (альтэрнатыўнага рэжыму), за якога ён галасуе і ставіць насупраць яго прозьвішча значок (птушачку), а ўнізе ліста ставіць любы васьмізначны лік.

– Тое ж самае выбаршчык робіць на афіцыйным бюлетэні рэжыму (птушачка насупраць прозьвішча і ўнізе васьмізначны лік такі самы як на народным бюлетэні).

Народны (альтэрнатыўны) бюлетэнь будзе зьнешне адрозьнівацца ад бюлетэня рэжыму. Пры адкрыцьці скрыняў адразу будуць відаць вынікі галасаваньня. Васьмізначны лік дапаможа выбаршчыку ў выпадку патрэбы пракантрляваць свой голас. Але хто ня хоча, той можна не пісаць васьмізначны лік. Галоўнае забраць з сабой бюлетэнь рэжыму і апусьціць у скрыню для галасаваньня свой народны бюлетэнь.

Беларускі Вызвольны Рух (пры агульнай каардынацыі з боку Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) стварае Нацыянальную грамадзкую камісію (НГК).

НГК даводзіць да людзей інфармацыю аб парадку народнага галасаваньня. Пасьля галасаваньня НГК арганізоўвае збор і падлік незаконных бюлетэняў рэжыму, якія захоўваюцца ў выбаршчыкаў.

Вынікам усіх гэтых дзеяньняў павінны стаць новыя сапраўдныя дэмакратычныя выбары прэзыдэнта на законных падставах. (Трэба ўлічыць, што нават калі ўлады не дапусьцяць народнага (альтэрнатыўнага) кандыдата да ўдзелу ў выбарах, – усёроўна трэба ставіць у бюлетэні ягонае прозьвішча. Такі прынцып народнага галасаваньня.)

Удакладненьне. Выбары не пагрунтаваныя на канстытуцыі – незаконныя. Бюлетэні рэжыму, у якіх упісаны кандыдат, які не мае права балатавацца, – незаконныя.

Народнае галасаваньне ў сістэме існуючага заканадаўства ёсьць тым часам цалкам законнае дзеяньне і пагрунтаванае на артыкуле трэцім дзеючай канстытуцыі, які запісаны гэтак: «Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца народ. Народ ажыцьцяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя ворганы ў формах і межах, вызначаных канстытуцыяй.


Любыя дзеяньні па зьмяненьні канстытуцыйнага ладу і дасягненьні дзяржаўнай улады гвалтоўнымі мэтадамі, а таксама шляхам іншага парушэньня законаў Рэспублікі Беларусь караюцца згодна з законам».

Дзеяньні выбаршчыкаў у народным галасаваньні нідзе не пярэчаць выбарчаму заканадаўству. Народ мае права на народнае галасаваньне («ажыцьцяўляе сваю ўладу непасрэдна») згодна закона і згодна ўдакладненьня артыкула трэцяга канстытуцыі аб парушэньні закона («і дасягненьні дзяржаўнай улады гвалтоўнымі мэтадамі»). У дадзеным выпадку закон груба парушаецца А. Лукашэнкам, бо ён не мае больш права балатавацца на прэзыдэнта і ўдзельнічаць у выбарах. Ягоныя дзеяньні характарызуюцца «гвалтоўнымі мэтадамі».


Падкрэсьліваю, што ў пэрыяд выбараў улада па закону ня мае права зьмяняць заканадаўства і прымаць якія-небудзь падзаконныя акты, накіраваныя на абмежаваньне правоў і зьмяненьне магчымасьцяў выбаршчыкаў. Улада ня мае права забараняць партыйную дзейнасьць, распускаць партыі, зачыняць газэты і г.д.

Будзьма сьмелымі і ўпэўненымі ў нашым праве і ў нашай праўдзе.

Чытаць цалкам

Крынiца афіцыйны сайт Кансэрватыўна Хрысьціянскай Партыi - БНФ: www.pbpf.org

Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
SMB
Jan 10 2006, 12:53
#2


ACAB
Сообщений: 325
Откуда: Карані
Статус ICQ:
Мои альбомы



БНФ ідзе не з Мілінкевічам???? Так кожны сам па сабе і Лука раздаве усіх па аднаму як тараканаў. .... Паходу ніколі так не будзе яднання і перамогі на Беларусі :angry:  Каб толькі на плошчу усе прыйшлі і білісь за Вольную Беларусь! <_<
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Krapiwa
Jan 11 2006, 19:58
#3


Турист
Сообщений: 20
Мои альбомы



Гэты мой зварот да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія ўдзельнічаюць у перадвыбарчай кампаніі, да арганізатараў і выканаўцаў збору подпісаў, а таксама да законных прэтэндэнтаў на выбары.

Рэальная сітуацыя выглядае так:


- Лукашэнка ня мае права балатавацца на трэці тэрмін.
- Бюлетэні, у якіх упісаная асоба, што ня мае права балатавацца, ёсьць незаконныя.
- Удзел у такіх выбарах па схеме і правілах рэжыму дапамагае забясьпечыць фальшывую перамогу Лукашэнкі.
- Выбары па схеме рэжыму незаконна выйграе рэжым.
- Масква заігрывае з прэтэндэнтамі на выбары, каб уцягнуць іх у правілы фальшывай выбарчай гульні і зрабіць бачнасьць законнасьці.
- Масква цьвёрда і даўно паставіла толькі на Лукашэнку, бо ад захаваньня ўлады Лукашэнкі ў Беларусі залежыць лёс сучаснай улады ў Крамлі.

Высновы:


- Незаконнай схеме выбараў рэжыму трэба супрацьпаставіць альтэрнатыўную народную і законную схему выбараў і ажыцьцявіць яе.
- Нельга адмаўляцца ад удзелу ў выбарах, бо з боку рэжыму справа йдзе не аб законных выбарах, а аб захопе ўлады пры дапамозе выбараў. Пры адмаўленьні ад выбараў улада будзе захоплена. (Мэханізм адпрацаваны).

Што рабіць:


- Трэба праводзіць Народнае галасаваньне.
Гэта значыць, што ў рамках афіцыйнага тайнага галасаваньня народ галасуе самастойна сваімі бюлетэнямі. Гэта ёсьць законнае дзеяньне, пагрунтаванае на артыкуле трэцім Канстытуцыі.
Дзеяньні выбаршчыкаў у Народным галасаваньні не пярэчаць выбарчаму заканадаўству.

Працэдура Народнага галасаваньня:


- На ўчасткі для галасаваньня выбаршчыкі йдуць са сваімі заранёў падрыхтаванымі бюлетнямі, дзе ўпісанае прозьвішча альтэрнатыўнага народнага кандыдата, за якога яны галасуюць. (Можна ўзяць з сабой чысты ліст паперы, тады свой бюлетэнь можна напісаць у кабіне для галасаваньня). Гэта ёсьць Народны Бюлетэнь.
- Выбаршчык бярэ бюлетэнь рэжыму, ставіць подпіс у сьпісе выбаршчыкаў і йдзе ў кабіну.
- У кабіне выбаршчык кладзе ў кішэню бюлетэнь рэжыму і дастае свой бюлетэнь.
- У скрыню для галасаваньня выбаршчык апускае свой бюлетэнь.
- Выбаршчык захоўвае бюлетэнь рэжыму для перадачы яго Народнай Грамадзкай Камісіі (НГК).
Вынікі галасаваньня будуць відавочныя. Важна захаваць бюлетэнь рэжыму і перадаць яго ў НГК. Больш 50 адсоткаў такіх бюлетэняў, сабраных НГК, будзе сьведчыць аб Народным імпічманце Лукашэнкі і аб адхіленьні яго ад улады.
Падкрэсьліваем, гэта працэдура законная, дэмакратычная і мірная.
Пасьля Народнага галасаваньня і Народнага імпічманту ўлада будзе перададзена Часоваму Ураду, які арганізуе новыя выбары прэзыдэнта і парляманту.
Заклікаем прыняць удзел у далейшым фармаваньні і разгортваньні Народнай Грамадзкай Камісіі (НГК). Галоўная задача НГК – збор сабраных выбаршчыкамі бюлетэняў рэжыму, аб’яўленьне вынікаў галасаваньня грамадзтву, арганізацыя працэдуры Народнага імпічманту Лукашэнкі, перадача ўлады Часоваму Ураду.

Зянон Пазьняк

Тэлефон Каардынацыйнага воргану НГК: +375 29 661-51-43


Чытаць цалкам

Крынiца афіцыйны сайт Кансэрватыўна Хрысьціянскай Партыi - БНФ: www.pbpf.org
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Krapiwa
Jan 13 2006, 00:54
#4


Турист
Сообщений: 20
Мои альбомы



Чаму патрэбнае Народнае Галасаваньне


Перамагчы рэжым, удзельнічаючы ў ягонай схеме выбараў, якія ён сам праводзіць, кантралюе і фальсіфікуе, практычна немагчыма. Вопыт гэта пацьвярджае.

Перамогі народнага кандыдата нельга дасягнуць адразу адным дзеяньнем на выбарах. Бо законных і справядлівых дэмакратычных выбараў ня будзе.

Але можна перамагчы народнай тактыкай у некалькі этапаў.

Першы этап - Народнае галасаваньне, калі народ удзельнічае ў афіцыйных выбарах, але галасуе па сваёй схеме, пагрунтаванай на Канстытуцыі і законах.

Сутнасьць Народнага Галасаваньня ў блакіроўцы машыны фальсіфікацыі.

Народны Бюлетэнь будзе ўлічаны пры падліку як "несапраўдны", а ў выбаршчыкаў застанецца доказ іхнага галасаваньня - афіцыйны бюлетэнь. Калі гэтых доказаў будзе больш за 50 адсоткаў - "элегантная перамога" стане немагчымай.

Рэжым можа яшчэ накідаць сваіх бюлетэняў, за тых, хто ня прыйдзе галасаваць. Таму, каб пазбавіць яго гэтай магчымасьці, павінен быць масавы выхад людзей на выбары на Народнае галасаваньне.

Калі народ пераможа ў 1-м туры, то другі тур стане поўным разгромам Лукашэнкі.

Пасьля галасаваньня ўсім трэба йсьці і прыязджаць на Цэнтральную плошчу Менска. Там можна стварыць умовы для працы НГК і іншых ворганаў, якія пачнуць сваю дзейнасьць.

Наступны этап - дэмакратычныя выбары прэзыдэнта, прызначаныя Часовым Урадам.

Зянон Пазьняк

Чытаць цалкам

Крынiца афіцыйны сайт Кансэрватыўна Хрысьціянскай Партыi - БНФ: www.pbpf.org
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Krapiwa
Jan 13 2006, 20:37
#5


Турист
Сообщений: 20
Мои альбомы



Разгортваем інфармацыйную працу па Народным Галасаваньні

Паважаныя актывісты, тыя хто маюць кампутар, друкуйце і распаўсюджвайце ўлёткі пра Народнае Галасаваньне. Для друку налепак прыводзім ніжэй узор тэксту. На А4 памяшчаецца 4 асобнікі.

19 САКАВІКА 2006 г.
НАРОДНАЕ
ГАЛАСАВАНЬНЕ!


Паважаны Беларус, у гэты дзень зрабі так:

1. Лукашэнкаў бюлетэнь забяры з сабой, каб перадаць яго Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі.

2. У выбарчую скрыню ўкінь ліст паперы, ў якім напішы прозьвішча кандыдата, за якога галасуеш. (Заўвага: можна ўкінуць любую паперку.)

Гэта законна і адпавядае Канстытуцыі.

Толькі так можна спыніць фальсіфікацыі і беззаконьне рэжыму!

Нацыянальная Грамадзкая Камісія

Чытаць цалкам

Крынiца афіцыйны сайт Кансэрватыўна Хрысьціянскай Партыi - БНФ: www.pbpf.org
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
sEXEcutor
Jan 13 2006, 20:41
#6


Administrator
Сообщений: 693
Откуда: smorgon.org
Статус ICQ:
Мои альбомы



2Krapiwa
Интересно, об этом альтернативном голосовании я впервые узнал на сморгонском сайте. И больше нигде. С такой информационной поддержкой идея обречена.
Работали бы на Милинкевича, людей готовили на 20 марта, а не ерундой занимались.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Krapiwa
Jan 14 2006, 20:25
#7


Турист
Сообщений: 20
Мои альбомы



QUOTE(sEXEcutor @ Jan 13 2006, 20:41)
2Krapiwa
Интересно, об этом альтернативном голосовании я впервые узнал на сморгонском сайте. И больше нигде. С такой информационной поддержкой идея обречена.
Работали бы на Милинкевича, людей готовили на 20 марта, а не ерундой занимались.
*



Ну вот ты узнал это уже + ! Распечатай последний пост и раздай знакомым.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
sEXEcutor
Jan 14 2006, 20:35
#8


Administrator
Сообщений: 693
Откуда: smorgon.org
Статус ICQ:
Мои альбомы



Еще раз повторяю - ЭТО МЫ УЖЕ ПРОШЛИ! На референдуме пытались такую фичу провести, кампанию даже поддержали многие. На этом и закончилось! А теперь с подачи БНФ, которая сама по себе решила что-то провести... И вообще, что за беспорядки в ваших рядах - Позняк выдвинулся, а его соратники выборы бойкотируют. Объясни, а? И не надо говорить, что ты не бойкотируешь. Нужно называть вещи своими именами.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
incognito
Jan 14 2006, 21:13
#9


Приезжий
Сообщений: 115
Мои альбомы



     
QUOTE
Перамогі народнага кандыдата нельга дасягнуць адразу адным дзеяньнем на выбарах. Бо законных і справядлівых дэмакратычных выбараў ня будзе.

     Як не круці, а за існуючага прэзыдэнта большасць насельніцтва: пенсіянеры, спартсмены, міліцыя, мае бацькі і гэтак далей. Чаму Аляксандр Лукашэнка не можа правесці сапраўдных дэмакратычных выбараў, каб перамагчы на іх паказальна?
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
sEXEcutor
Jan 14 2006, 21:16
#10


Administrator
Сообщений: 693
Откуда: smorgon.org
Статус ICQ:
Мои альбомы



QUOTE
Як не круці, а за існуючага прэзыдэнта большасць насельніцтва: пенсіянеры, спартсмены, міліцыя, мае бацькі і гэтак далей. Чаму Аляксандр Лукашэнка не можа правесці сапраўдных дэмакратычных выбараў, каб перамагчы на іх паказальна?

Потому что на самом деле его поддерживает 30%, а не 75. Вот и боится.
Ниче, хвост прищемим, мало осталось.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Krapiwa
Jan 18 2006, 09:20
#11


Турист
Сообщений: 20
Мои альбомы



Старонка Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі - http://www.vybar.org
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
SMB
Jan 19 2006, 00:34
#12


ACAB
Сообщений: 325
Откуда: Карані
Статус ICQ:
Мои альбомы



QUOTE
Ниче, хвост прищемим, мало осталось.
- ВО! Гэта па нашыму, адразу бачна свой пац, з такімі і краіна не памрэ
:D
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Sider
Jan 19 2006, 00:53   Настроение:  все ОК
#13


...плохой танцор...
Сообщений: 340
Откуда: г.Новополоцк - г.Сморгонь
Мои альбомы



QUOTE
БНФ ідзе не з Мілінкевічам???? Так кожны сам па сабе і Лука раздаве усіх па аднаму як тараканаў. .... Паходу ніколі так не будзе яднання і перамогі на Беларусі   Каб толькі на плошчу усе прыйшлі і білісь за Вольную Беларусь! 

Если ВСЯ опазиция пойдет с Мелинкевичам - МЫ ПЕРАМОЖАМ!!!!!!!!!!!!! :)  :D
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
V!rus
Jan 19 2006, 16:24
#14


------------------
Сообщений: 1,411
Откуда: луна
Статус ICQ:
Мои альбомы



а знаете в чем прикол??? у меня бабушка живет в деревьне..., так вот, прикол в том, что она уже "проголосовала", при этом абсолютно ничего не зная о других кандидатах...
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
SMB
Jan 19 2006, 21:14
#15


ACAB
Сообщений: 325
Откуда: Карані
Статус ICQ:
Мои альбомы



Дааа, вось гэта прыкол, ..і паходу такіх ужо шмат:)
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
V!rus
Jan 20 2006, 10:25
#16


------------------
Сообщений: 1,411
Откуда: луна
Статус ICQ:
Мои альбомы



QUOTE
Дааа, вось гэта прыкол, ..і паходу такіх ужо шмат:)

Не проста шмат.... гэта ж усё старэйшае пакаленне амаль прагаласавала за Лукашенка :blink:
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
RoCkStAr
Jan 20 2006, 23:48
#17


диффузия мозга %
Сообщений: 975
Откуда: из мамы
Статус ICQ:
Мои альбомы



проголосовала ? ты че толстый ? не смеши...=)
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
SMB
Jan 21 2006, 02:31
#18


ACAB
Сообщений: 325
Откуда: Карані
Статус ICQ:
Мои альбомы



Ну нехай не усё старэйшае пакаленне, але большая частка, але справа у тым, што за каго б ні аддаў голас - голас пойдзе за Луку. Вось толькі не дарубаю, нах' тады выбары патрэбны, столькі ж паперы выкідваюць, а Лука яшчэ перад Пуціным трасецца што у Беларусі газ навучыліся эканоміць, ды і не толькі газ.... небяспечна будзе, калі ён навучыцца эканоміць паперу, таму трэба 19 сакавіка зрабіць усё, каб Лука ужо нічога не змог сэканоміць!
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Sider
Jan 21 2006, 08:19   Настроение:  все ОК
#19


...плохой танцор...
Сообщений: 340
Откуда: г.Новополоцк - г.Сморгонь
Мои альбомы



QUOTE
Ну нехай не усё старэйшае пакаленне, але большая частка, але справа у тым, што за каго б ні аддаў голас - голас пойдзе за Луку.

И Так ужо больш 12 гадоу сядзiць гэты Лука. Хай бы дау дарогу Мiлiнкевiчу! :)

А на самой справе, магу з упэуненасцю сказаць  што  "Бацька" будзе яшчэ срок адзiн, гэта точна. :(
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Krapiwa
Jan 21 2006, 22:41
#20


Турист
Сообщений: 20
Мои альбомы



Два пераможныя словы

Ты за Мі?

А якая розьніца, за каго ты? Выбараў-та ня будзе! Іх ужо няма: няма роўных умоваў, няма прапарцыйнага доступу да СМІ, няма кантролю ў камісіях, подпісы за галоўнага прэтэндэнта зьбіраюць дворнікі ў спэцоўках, уласна галоўны прэтэндэнт ідзе на выбары ня маючы на гэта права...

Чаго ты даможасься, апусьціўшы паперку ў скрыню? Іх нават лічыць ня будуць. Чым твой непалічаны голас за Мілінкевіча будзе адрозьнівацца ад непалічаных галасоў у 2001-м ці леташніх? Чаго ты даможасься, падыграўшы махлярам? Што здарыцца пасьля абвяшчэньня вынікаў з экрану на Кастрычніцкай плошчы: Лукашэнка 82%, Мілікевіч 4, ...? Натоўп узвые і ўзрые сквэр перад рэзыдэнцыяй? Ці ня вытрымаюць нэрвы ў Джорджа Буша і ён пусьціць ракету?

А што як Мілінкевіча здымуць? А так і будзе. Нашто Лукашэнку Мілінкевіч? Ён дапусьціць Казуліна і Гайдукевіча. Пойдзеш тады за Казуліна як "адзіна магчымую альтэрнатыву"? Ты бачыў таго Казуліна? Ты чуў як ён прамаўляе? Ты ведаеш хто ён?

Адзіны прадукцыйны шлях — сарваць фальшывыя выбары. Байкотам гэтага ня зробіш, бо сыстэма прыпісак і маніпуляцыяў з працэнтам галасуючых выбарнікаў наладжаная зь ’95-га году. А вось забраўшы з сабою бюлетэнь — можна. Хаця б 20-30% бюлетэняў сабраць — ужо вынікі выбараў пад сумневам (што гэта за вынікі, калі траціны бюлетэняў няма? што абвесьціць Цэнтарвыбаркам, калі бюлетэні вось тутака? што яны там лічылі?). А калі 50% + 1 (і гэта рэальна!) — аўтаматычны імпічмэнт.

Для рэвалюцыі патрэбная зачэпка. Для рэвалюцыі трэба каб у сыстэме зьявілася расколіна, няпэўнасьць, збой. Для рэвалюцыі недастаткова вывесьці 100 тысяч на праспэкт. Былі ж і Чарнобыльскі шлях ’96 і іншыя шматлюдныя акцыі. Іх спынілі 2 000 мянтоў. А ёсьць яшчэ ўнутраныя войскі! Ёсьць армія! Ёсьць Валодзя ў Маскве, які можа сваіх галаварэзаў на дапамогу даслаць! Для рэвалюцыі трэба каб людзі з тае абоймы адвярнуліся ад лузэра што прайграў. Адна няўдача і ад важака адварочваюцца — такія законы зграі.

Хто не галасаваў у 94-м, у 95-м, пазьней, магчыма, не ўяўляе гэты роспач, боль, пачуцьцё прыніжанасьці дзеля падману. Я галасаваў у свой час, і байкатаваў у свой час і ведаю — больш у гэтым казыно гуляць нельга! Яго трэба разбурыць! зьнесьці! спаліць!

Сапраўдныя выбары ці рэфэрэндум — гэта не калі у рэжыме бульдозэра ўсе ўладныя і каляўладныя сілы прапіхваюць патрэбны вынік. Выбары — гэта выбар. Калі кожная баба з занядбанай вёскі будзе ведаць хто такі Мілінкевіч і чаго ён хоча гэтаксама як ведае хто такі Лукашэнка і чаго ён хоча — тады можна спадзявацца на станоўчыя вынікі галасаваньня. А галасаваньне ў цяперашніх драkонаўскіх умовах бессэнсоўнае, гэта ня выбар, гэта абсурдны рытуал з гуканьнямі, карагодамі, сьпевамі і скокамі; спэктакаль, дзе адныя граюць "благадарны народ", а другія — "кучку адшчапенцаў".

Кажаш — байкот?

Рабіць трэба паводле яснага пляну, маючы дакладную мэту і сягаючы канкрэтнага выніку.

Байкот марны. Перад закрыцьцём участку колькасьць прагаласаваўшых "дакручваецца" да патрэбнага працэнту, а ў скрыні падаюць пачкі аднолькава запоўненых бюлетэняў. Даўно вядомыя ўсе маніпуляцыі і спосабы махлярства — ад "дынамічных" сьпісаў выбаршчыкаў да датэрміновага галасаваньня і "адкрапіцельных" талёнаў. Як банду шулераў цяжка бывае вывесьці пакуль не аглушыш аднога ды ня вырвеш карты ў другога, гэтак і адладжаную фальсыфікатарскую махіну ня спыніш, не патрапіўшы ўнутар. З канапы рэвалюцыі ня робяцца!

Байкот ня мае дакумэнтальных наступстваў. Працэнт байкатоўцаў па краіне, з улікам фальшывага падліку на ўчастках і ў камісіях, нельга зафіксаваць і даказаць.

Байкот на выбарах 2006 не адбудзецца, бо больш за 50% выбаршчыкаў стопудова прыйдуць — насельніцтва палітызаванае і разагрэтае.

Пытаеш пра вынік?

Для рэвалюцыі патрэбная фактычная зачэпка, а ня толькі крыўда прыніжаных. Крыўды мы назьбіралі ўжо дастаткова. "Народнае галасаваньне" ломіць у мэханізьме рэжыму досыць важны вузел — "галасавальную машынку". Не працуе адзін вузел — спыняецца ўся сыстэма.

На руках у насельніцтва (а потым Грамадзкай камісіі) застаецца дакумэнтальнае сьведчаньне з подпісамі старшыняў і чальцоў участковых камісіяў ды іншымі ступенямі абароны. Слова супраць дакумэнта — нішто, няхай сябе і слова Ярмошынай. А я думаю, яна не камікадзэ і ня пойдзе супраць дакумэнтальнага факту, абвяшчаючы лухту. А Лазавік — маладушны гумарыст — той першы выскачыць да журналістаў ляпіць сабе індульгенцыю. Падстрахоўка ўжо сёньня праз сказ у ягоных рэпліках: (6 студзеня сёлета) "Калі замест бюлетэня выбаршчык у скрыню для галасаваньня ўкіне нейкі іншы аркуш альбо самаробны бюлетэнь, дык для выбарчай кампаніі і выбарчай камісіі ніякай трагедыі ня будзе. Выбары ў нас свабодныя, і кожны грамадзянін мае права галасаваць ці не галасаваць, кідаць у скрыню бюлетэнь ці ня кідаць".

Патлумачу спрошчана. На ўчастку выварочваецца на стол скрыня, а там палова белых аркушоў замест бюлетэняў. Гэта значыць, што падпісаўшы спушчаны зьверху пратакол, кожны чалец камісіі, а асабліва старшыня, падпішуць сабе прысуд у справе фальсыфікацыі выбараў і спробе неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады. А ўлікі да гэтай справы — на руках у выбаршчыкаў (Грамадзкай камісіі). Прытым улікі канкрэтныя — з подпісамі гэтага ж старшыні і чальцоў камісіі, пячаткай і ступенямі абароны ад падробкі. Як можна падпісаць пратакол зь лічбамі ўдзелу па ўчастку, скажам, 90%, калі на заўтра ў пракуратуру нехта прынясе і пакладзе на стол 30% бюлетеняў з тваімі ж подпісамі? Ачко, як кажуць, зайграе. Да таго ж нічым не прыкрытае ачко! Дык гэта на ўзроўні ўчастковай камісіі такі эфэкт! А на ўзроўні раённай, калі тэлефоны зь месцаў выбухнуць, маўляў, што нам рабіць? — эфэкт будзе куды скарэйшы. "Ніхто не хацеў паміраць", як той казаў.

Ці рэальна?

У мяне да цябе тры пытаньні:

1) Што рэальней?
2) Што прасьцей?
3) Што законьней?

Адназначных праціўнікаў Лукашэнкі сярод 6,5 млн. грамадзянаў Беларусі, што маюць права голасу, паводле любых сацыялягічных апытаньняў прынамсі паўтары мільёны! Гэта мы. Мы актыўныя, мы адрозьніваем праўду ад хлусьні, мы не хаваемся і гатовыя сказаць "Не!" падману. Ужо толькі нас дастаткова каб сарваць псэўдавыбары. Адсутнасьць чвэрці бюлетэняў — гэта нулявая легітымнасьць любога галасаваньня. А пры 70-80-працэнтнай яўцы (вышэй няёмка будзе "маляваць", бо тут жа не Паўночная Карэя) — нас ужо 30%!

Ёсьць яшчэ прынамсі паўтары мільёны грамадзянаў, якія не ў захапленьні ад Лукашэнкі, але ня бачаць альтэрнатывы, таму з мэнтальных матываў галасуюць за мацнейшага. Яны б мо й зрабілі нешта вартае Грамадзяніна, але ніхто іх ня просіць. Як толькі яны пабачаць рэальны шлях да пераменаў — а Народнае галасаваньне гэта іх пачаткак — яны зробяць слушна. Іх нават ня трэба агітаваць. Украінскі Майдан таму прыклад: дайце толькі вартую зачэпку і безнадзейны ледавік выбухне агнявым вулканам!

Парадаксальна, але й прыхільнікам Лукашэнкі ідэя Народнага галасаваньня часьцяком "заходзіць", бо яны хоць і простыя, але не бяз гонару — маніпуляцый зь сябе цярпець ня хочуць і гатовыя праверыць чысьціню сыстэмы. Я сустрэў такое размаўляючы зь людзьмі (цяпер толькі й гаворкі ў транспарце ці ў курылцы, што пра Выбары-2006). "Напішуць то яны напішуць, а я пагляджу, ці пра мяне напішуць! Паперына ж тутай!".

Прынамсі ў траіх рабацяг я выкуплю іх бюлетэні за пляшку чарніла. Гэта я. А колькі нас, нагадай?

У тых, хто аспрэчвае моц Народнага галасаваньня варта запытаць пра іншыя даступныя шляхі да Перамогі — мо знойдзецца які геній ды падкажа. Я пакуль такога ня бачыў. А часу засталося — месяц. Толькі й хопіць каб паведаміць пра ідэю мільёнам тром-чатыром.

Дзіва дзіўнае, але юрысты лукашэнкаўскія прашчоўкалі фатальны момант! Кожны выбаршчык можа забраць бюлетэнь з сабой без усялякіх тлумачэньняў! Можна, бо не забаронена! Хочаш — наляпі на сьцяну, хочаш — падцярыся (зрэшты, гэта раўназначна закідваньню ў дзіравую "урну"); хочаш — зьбярыся зь сябрамі і наладзь праўдзівы падлік, а найлепш — давер гэта Грамадкай камісіі.

Цяпер лукашыстам позна зьмяняць законы (падчас усяе выбарчае кампаніі гэта забаронена), цяпер позна рыпацца! Да выбараў правілаў не адкруціш і не перайграеш! Дубінкамі да скрыні не падгоніш! У кішэні на выхадзе не залезеш! "Працэс пайшоў" — як адзін казаў, а будзе й "Фініта ля камэдыя" — як казаў другі.

Дзе мой Зянон?

Паслухай, дружа. За Мілі ты ці за Луку, хоць за Гайдукевіча — выбараў няма! У гэтай сыстэме — калі ты бы робат — ад цябе нішто не залежыць. Справа робата — прынесьці бюлетэнь, а справа іншых робатаў — скласьці два стосы ў прапорцыі 10:1 і выдаць патрэбны вынік. І няма ў сыстэме такіх робатаў, якія будуць праўдзіва лічыць, бо не прадугледжана! Ня будзь робатам!

Сапраўдныя выбары будуць пасьля. Давай спачатку пачысьцім сажалку ад п’явак, а тады ўжо будзем сваіх рыбаў лавіць, каму якая да смаку.

Ты кажаш пра мабілізацыю і веру ў перамогу — мабілізуй, упэўнівай! Накруці свайму куміру рэйтынг 50%! Хадзі па кватэрах, гавары зь людзьмі. Але ня кінь свой жомчуг сьвіньням. Не змарнуй свае працы, аддаўшы падлік нягоднікам. Мы самі можам палічыць і пералічыць. І ўсё абвесьцім. І ніводзін з галасоў добрых нашых людзей не прападзе. І ня пойдуць бюлетэні на сьметніцу ці ў печ як прынята, а ў музэй лягуць як найкаштоўнейшы скарб, што ўратаваў Беларусь.

А Зянон? Здаўна казалі: разумнай галоўцы досыць два слоўцы. Словы тыя — Зянонавы. Якраз два: НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение

Тема закрытаСоздать новую тему
Читайте также: Текст телевыступления Александра Козулина · Руководство Минска запрещает развертывать домашние компьютерные сети · Exit-polls 2006 · "За" ці "Супраць" Лукашэнкі · Ці мае Аляксандар Мілінкевіч шанцы на перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах? · Ліст да А.Г.Л. · Рэлігія... · ЦІ ЗАКОННЫ РЭФЕРЭНДУМ 1995 ГОДА? · "Нашы Герб і Сцяг"
 


Реклама: ·