Сморгонь.org | Наш город | Погода | Расписание поездов | Карты | Фото | Форумы | ЧАТ | Почта | Гороскоп

Здравствуйте, Гость ( Авторизация | Регистрация )

 
ОтветитьСоздать новую темуСоздать новое голосование

> "Нашы Герб і Сцяг", Пра бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня"

Anro
Sep 3 2005, 17:56
#1


Кару съел карусель
Сообщений: 137
Мои альбомы



Шмат беларусаў у цяперашні час нават не ведае, як выглядае сапраўдыны сцяг і герб Беларусі, а калі і ведаюць, то, напэўна, ніхто ім не распавядаў аб іх паходжанні, значэнні, гісторыіі. У гэтым форуму я прывяду невялікую інфармацыю пра бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

Таксама мы тут гутарым а гэтых знаках: Што яны для вас значаць? Ці жадаеце вы вярнуць гонар продкаў?  Як вы лічаце чаму зараз савецкі сцяг і герб?...
Задаем і абмяркоўваем любыя пытанні, якія хоць чымсці звязаныя з гербам і сцягам.


Куды  імчыць  “Пагоня”
   Вы, пэўна ж, ведаеце. Які старажытны герб мае наша краіна – Рэспубліка Беларусь?
   Правільна, гэта конны рыцар з узнятым над галавою мячом.
   А ці вядома вам,  што такіх старажытных гербаў, як наш, на свеце вельмі мала.  Мы, беларусы, ганарымся тым,  што нашаму гербу болей за семсот гадоў.
   Наш герб называецца “Пагоня”. Адкуль такая назва?  А вось слухайце.
   Багатая беларуская зямля з яе гарадамі і вёскамі, з рыбнымі рэкамі і поўнымі зверынымі лясамі здаўна прыцягвала прагныя позіркі чужынцаў.  Яны хацелі захапіць Беларусь і часта нападалі на нашых продкаў.  150 разоў урываліся сюды рыцары-крыжакі.  Каля сотні набегаў зрабілі татарскія атрады.  Шмат гора прынеслі нашай Бацькаўшчыне войскі рускіх цароў, якія лютавалі часам  страшней за татараў.
   Каб абараніцца і выжыць, беларусы заўсёды былі нагатове.  Яшчэ з часоў славутага Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай:  пасля нападу на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю пешкі  ці конна даганялі ворага, каб вызваліць палонных і паквітацца за забітых.
   Гэты звычай называўся пагоняй.  У Вялікім княстве Літоўскім ён стаў законам.
   У тыя далёкія часы мастакі і пачалі маляваць “Пагоню” – узброенага воіна на баявым кані, што імчыць на бітву за родную зямлю.  Сем з лішнім стагоддзяў таму апісанне “Пагоні”  з’явілася ў летапісах.  “Чалавек дарослы на кані з мячом, які можа абараніць Бацькаўшчыну сваю”, - выводзіў летапісец, гледзячы на даўні малюнак.
   У левай руцэ вершнік трымаў шчыт. Трохі пазней на шчыце з’явіўся шасціканцовы крыж.  Ён быў падобны да крыжа,  што некалі зрабіў для асветніцы Еўфрасінні полацкі майстар Лазар Богша. Крыж гэты беларусы надта шанавалі, а таму ў жорсткай сечы ён дадаваў мужнасці маладушнаму, а моцнага воіна рабіў яшчэ мацнейшым.
Згодна з законамі дзяржавы, “Пагоню”  выразалі на пячатках, што цяпер  часта знаходзяць археолагі.  Герб упрыгожваў гарадскія брамы і вежы, а таксама сцягі ваяводстваў, на якія дзялілася Вялікае княства Літоўскае, як цяпер Беларусь дзеліцца на вобласці.

Пра што  гавораць  колеры
   Дзяржаўныя  гербы  заўсёды  каляровыя, прычым кожны колер абавязкова нешта значыць.  Герб старажытнай беларускай дзяржавы  выглядаў як чырвоны, ці дакладней, пурпуровы шчыт з белай або срэбнай выяваю рыцара.  Шасціканцовы крыж на рыцарскім шчыце быў залаты.
   Цяпер паглядзім, што зашыфравана ў гэтых колерах, пра што яны нам гавораць.
   Чырвоны колер нашы продкі лічылі самым высакародным.  Ён азначаў агонь, мужнасць, смеласць у бітве.  Белы ці срэбны – гэта чысціня, дабро, незалежнасць.  Золата крыжа казала пра жыццё, святло, надзею.
   Трэба дадаць, што белы і чырвоны колер беларусы асабліва любяць.  Гэта відаць і ва ўзорах нашых дзівосных ручнікоў, і ў даўнейшым народным адзенні, якое, магчыма, яшчэ насілі вашы дзядулі і бабулі.  У беларускіх казках асілкі едуць бараніць свой народ ад злыдняў абавязкова на белым кані, што пасецца  на запаведных лугах.
   А цяпер паслухайце,  як прыгожа пісаў пра “Пагоню” адзін стары беларускі часопіс: “Белы конь – гэта вобраз сілы, красы і здатнасці, адраджэння і ўваскрэсення да новага жыцця.  Ваяка  на белым кані азначае перамогу.  Белы колер вельмі пашыраны на Беларусі, згэтуль  магчыма, паходзіць і яе назва – белая,  чыстая, вольная, як святло сонца”.

Як  нарадзіўся  беларускі  сцяг
   Спачатку сцяг Вялікага княства Літоўскага быў чырвоны з вышытымі на ім  “Пагоняй”  і  Багародзіцаю з яе маленькім сынам Ісусам.  Іншыя еўрапейскія краіны тады таксама мелі сцягі з рознымі складанымі выявамі.  Але прыкладна пяцьсот гадоў таму сталі з’яўляцца сцягі больш простыя і зручныя. Найчасцей яны ўтвараліся так.
   Гербавы малюнак змяшчалі на шчыце.  Дык вось колер малюнка рабіўся галоўным колерам сцяга, а колер шчыта – дадатковым.  Рыцар  “Пагоні”, як мы ведаем, быў белы, а шчыт, па якім ён скакаў, - чырвоны.  Так і ўтварыўся беларускі бел-чырвона-белы сцяг.  Ягоныя колеры расшыфроўваюцца гэтаксама,  як і колеры герба.
   
Два  стагоддзі  забароны
   Дзвесце апошніх гадоў, з таго часу, як Беларусь захапілі рускія цары,  а потым  бальшавікі,  “Пагоня”  і бел-чырвона-белы сцяг былі пад забаронаю.
   Захопнікі хацелі, каб мы забылі нашу слаўную гісторыю.  Людзей,  якія не ведаюць свайго мінулага,  лягчэй прыгнятаць і рабаваць.
   Быў час, калі за малюнак “Пагоні” бальшавікі маглі на ўсё жыццё кінуць чалавека ў турму або за калючы лагерны дрот.
   Чужынцы навязалі нам іншыя герб і сцяг,  аднак беларусы бераглі памяць пра свае, сапраўдныя.  І ў час прыгнёту мастакі малявалі “Пагоню” на карцінах, паэты пісалі пра яе вершы і паэмы, смелыя людзі захоўвалі бел-чырвона-белыя сцягі.
   У 1991 годзе Беларусь абвясціла ўсяму свету, што яна вярнула сабе незалежнасць.
   “Пагоня”  і  старажытны сцяг зноў зрабіліся дзяржаўнымі адзнакамі.  Па іх нашу краіну адрознівалі ад іншых. Бел-чырвона-белыя сцягі вольна луналі над Домам урада ў Менску, над кожным беларускім горадам.  Нашы сцягі ўпрыгожвалі вуліцы ў час святаў.  Іх узнімалі ў пасольствах нашай краіны за мяжой, на  міжнародных спартыўных спаборніцтвах.
   Пасля праведзенага ў маі 1995 года па ініцыятыве прэзідэнта А.Лукашэнкі рэферэндуму афіцыйныя герб і сцяг Рэспублікі Беларусь заменены. Герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг зноў забаронены.

Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
SMB
Sep 9 2005, 13:17
#2


ACAB
Сообщений: 325
Откуда: Карані
Статус ICQ:
Мои альбомы



Сёння з аднім сваім сябрам зайшоў у ягоны універ., а там на першым паверху знаходзіцца фірма, якая робіць розныя там вокладкі, сцягі і яшчэ шмат чаго, дык я спытаў аб бела-чырвона-белым сцяге (2 метра на 1,5) - 500 рублёў!!! Не шмат, аднак у мяне ёсць і я так падумаў, у мяне ён і так  зусім не дрэнны - як сапраўдны. Я спытаў пра герб (метр на 0,7) - 1200! Я жадаю зрабіць такі сцяг, каб на бела-чырвона-белым, паверх быў герб, як калі памятаешь, Анро, у мяне быў аватар на тым, старым форуме. Трэба будзе спытаць у гэтай фірме пра такі сцяг.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
RoCkStAr
Oct 15 2005, 22:26
#3


диффузия мозга %
Сообщений: 976
Откуда: из мамы
Статус ICQ:
Мои альбомы



thnx 2 Anro за топик, читал с удовольствием и не заснул на 2 апзаце, как обычно делаю при прочтении нашего славного ФОРУМА.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Airy
Nov 2 2005, 22:35
#4


Турист
Сообщений: 14
Откуда: smorgon
Статус ICQ:
Мои альбомы



а у меня вообще настоящее отвпащение к нашему зелено-красному... зеленый ознгачает ислам. но мы же славяне, христиане. причем тут восток, ислам? да и вообще на фоне всех имеющихся в Европе флагов наш какой-то совсем несуразный. да и как его трактуют тоже, что-то не особо логично. лично я за историю. за бел-красно-белый однозначно.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
SMB
Dec 5 2005, 07:41
#5


ACAB
Сообщений: 325
Откуда: Карані
Статус ICQ:
Мои альбомы



вось так .....

Вложенные эскизы изображений
Присоединенное изображение Присоединенное изображение Присоединенное изображение
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
sEXEcutor
Dec 16 2005, 19:51
#6


Administrator
Сообщений: 693
Откуда: smorgon.org
Статус ICQ:
Мои альбомы



Поделитесь небольшими изображениями бело-красно-белого развевающегося флага. Примерно 300-400 пикселей.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
incognito
Dec 18 2005, 10:07
#7


Приезжий
Сообщений: 115
Мои альбомы



     Да sEXEcutor:

     Присоединенное изображение
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
sEXEcutor
Dec 18 2005, 11:21
#8


Administrator
Сообщений: 693
Откуда: smorgon.org
Статус ICQ:
Мои альбомы



Маленький совсем... Мне б флаг развевающийся, желательно графическое что-нить.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
MUSSOLINI
Feb 23 2006, 12:45
#9


Турист
Сообщений: 6
Откуда: France, Marseille.
Мои альбомы



Вось вам, калi ласка, яшчэ спасылкi!

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/so...8C7E30A9FB.html


Пакуль што няма магчымасьцi напiсаць яшчэ спасылак, бо ня памятаю, на якiх сайтах  разьмяшчалiся тыя фоты. Потым.

Во "Пагонька"..

1. Беларускi нацыянальны сьцяг i вежа Эйфеля (Paris).


2. Нават мышам зразyмела, што "Пагонi" не спынiць, не разьбiць, не стрымаць. :)

Вложенные эскизы изображений
Присоединенное изображение Присоединенное изображение

Вложенные изображения
Присоединенное изображение
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение

ОтветитьСоздать новую тему
Читайте также: Рэлігія... · ЦІ ЗАКОННЫ РЭФЕРЭНДУМ 1995 ГОДА?
 


Реклама: ·