![]() | Начало |
| Сморгонь.org | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Хостинг |
![]() ![]() ![]() |
На гэтым тыдні адзначалася раданіца, усе мае сваякі, як заведзена, з'ездзілі на могілкі, а потым прыйшлі туды, дзе жыў мой дзядуля. пачалі ўспамінаць нябожчыкаў, гісторыі, якія яны аб іх чулі, успаміналі проста цікавыя выпадкі са сваёй маладосці..
| |
|
Мне ён прадзед. Маме – дзед. Холад Іларыён . Імя па бацьку мама ня памятае. Я яго ня бачыла й на Палесьсі, дзе жыла ўся радня маёй мамы па баку бабулі, не была. Яны жылі ў вёсцы Садавічы Копыльскага раёну.
Дзед Іларыён. У яго былі чорныя закручаныя вусы. Таму ,калі чую імя Іларыён, значыць усё, вусаты.Ужо потым, калі быў зусім старым, дык падразаў іх. Тады яны ўжо былі простыя звычайныя вусы. Як у таты майго. (IMG:http://i484.photobucket.com/albums/rr204/jinjirinjibubamara/ILL1.jpg) Мама паказала фотаздымак: - Во мой дзед садаўскі (яны казалі чамусьці ня садавічскі, а садаўскі). Добры такі быў, вумны. Нямецкую мову знаў. Калі немцы ў вёсцы былі і моладзь у Нямеччыну гналі, дык і сястру маміну, цёцю Соню, хацелі на поезд пасадзіць. А дзед падыйшоў да іх і пачаў па-немяцку іх умаляць. І на калені нават стаў – мама, бабушка Жэня твая, расказвала. Ня ведаю, што ён ім там казаў, як прасіў, але цёцю Соню яны адпусьцілі і не павезлі на тую катаргу. Ён, мусіць, раней настаўнікам быў, бо, глядзі, фатаграфіі такія сяляне не рабілі. Во і кніжкі ляжаць. І мову ж нямецкую ведаў. Жонку ягоную, бабку маю, Ксеніяй звалі. Дзяцей у іх ажно васьмёра было. Усе дзевачкі. Але дзьве памерлі, як немаўляткамі шчэ былі. А трэцяя ў дзевяць год памерла, ад васпаленьня лёгкіх. Тады ж медыцыны ніякай не было, і ў вёсцы тым больш. Ой, плоха я яго помню, зусім малая была. Помню, што калі прыязджалі, то не папярэджвалі ніколі. Так баба Ксеня як убачыць наш Жыгуль, дык на ўсю вуліцу равела: “Іёёй-іёй”. Памёр ён у 82 гады, і баба ў 82, толькі яна маладзейшая была на 5 год. Дзед калі памёр, мароз люты быў, нас бацькі ня бралі з сабой – што ж, мы ж малыя былі. Не знаю, як яго там харанілі, бо зямля ж замёрзлая. Мама тады прыехала, усё плакала. Зараз во добра, што фатаграфіі засталіся, бо і ня помніла б яго.” (IMG:http://i484.photobucket.com/albums/rr204/jinjirinjibubamara/ILL2.jpg) Дзед Іларыён (справа) са сваім братам | |
![]() ![]() |