Сморгонь.org | О городе | Карта | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта | Хостинг

Здравствуйте, Гость ( Авторизация | Регистрация )

 
ОтветитьСоздать новую темуСоздать новое голосование

> Ратуйма кляштар

South_WestGirl
Jun 3 2007, 13:23
#1


Турист
Сообщений: 1
Мои альбомы



Жыхары Смаргоня, піша Вам простая дзяўчына з Мінску. Можа чулі, што ў нас касцёл Св. Юзафа ды былы бернардынскі кляштар, які бярэ свой пачатак ад XVII ст., збіраюцца перабудаваць пад гасцінічны комплекс з паркінгам, саунай, басейнам і г.д.
7 сакавіка мы пачалі збор подпісаў да прэзідэнта краіны з заклікам вырнуць нам, вернікам, будынкі былога кляштара. На дадзены момант сабрана больш за дванаццаць тысяч подпісаў.
Дапамажыце,
ніжэй я высылаю ліст-зварот, які можна скапіраваць ў Word ды раздрукаваць.

"Калі нехта зруйнуе Храм Божы, таго пакарае Бог" (1 Кар. 3, 17)

                 Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
                 Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка
                 220050 г. Мінск вул. К.Маркса, 38


Мы, грамадзяне-хрысціяне Рэспублікі Беларусь, абураны бязбожным планам рэканструкцыі манастырскага комплекса і храма св. Юзафа. Мы пратэстуем супраць перабудовы храма і манастыра - месца малітвы і духоўнага адраджэння нашага народа - пад гасцінічны комплекс, развесяляльныя залы, рэстараны па вул. Кірыла і Мяфодзія пад №№ 4, 6, 8 г. Мінска.
Звяртаемся да Вас, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, спыніць знішчэнне адзінага ў Беларусі манастырскага комплекса 17 ст. і вярнуць яго вернікам Мінска-Магілёўскай Архіепархіі, дзе будуць праводзіцца набажэнствы на беларускай дзяржаўнай мове, а манастырскія памяшканні будуць выкарыстоўвацца пад Нядзельную школу і Епархіяльныя ведамствы. Абараніце гістарычную спадчыну для пакаленняў!

№ Прозвішча, Імя, Імя па бацьку     Адрас       Подпіс
1.

2.

3.

Усе, хто неабыякавы да лёсу Святыні, гуртуйцеся і хуценька дасылайце лісты на адрас: 220050, г. Мінск, а/с 176. Можна, канечне, было б проста слаць лісты на адрас рэзідынцыі, але што калі яны адразу апынуцца ў сметніцы?

Шмат іншай інфармацыі размешчана на сайце, прысвечаным касцёлу Св.Юзафа – http://www.help.ratz.ru

Чакаю і шчыра дзякую.

Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение

ОтветитьСоздать новую тему
Читайте также: Что такое свободная Белорусия? · Что есть Свобода? · Разрушают исторический центр Гродно · Депутаты отменят льготы детям и студентам · Что такое Бел. оппозиция? · Дзень Волі -2007 · Пролесковский умирает со страху от фразы «нацыянальнае адраджэнне» · "Инициатива" заявила о себе! · В Беларуси узаконена слежка · Як бацька клапаціцца пра бездапаможнага · Админ studgomel.com - агент КГБ · Электорату посвящается
 


Реклама: ·