Сморгонь.org | Карта | Телефоны | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта | Сморгонь в Сети | Хостинг
Сегодня 21 марта 2010

У Вялейцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму

Новости Беларуси | vialejka.org | 28 апреля 2009     
У Вялейцы злачынцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму - антысавецкаму падпольшчыку, змагару за незалежнасьць Беларусі. Помнік быў усталяваны вялейскай грамадскасьцю ўвосень 2008 года ва ўрочышчы Красны Беражок, месцы расстрэлу героя. Па ўсталёўцы камень быў асьвечаны праваслаўным сьвятаром зь вёскі Касута, адкуль родам і сам Лапіцкі, а яго бацька таксама быў там праваслаўным сьвятаром. Асаблівая цынічнасьць злачынства ў тым, што здзейснілі яго напярэдадні сьвята Радуніцы.

Помнік быў вывезены ў невядомым кірунку. Шукаюцца відавочцы злачынства. Калі хтосьці можа паведаміць пра дакладны час ці людзей, якія гэта зьдзейсьнілі, просьба зьвязацца па сайту ці праз электронную пошту volat2009@gmail.com

Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасьня 1928 года ў сям'і праваслаўнага сьвятара на Вялейшчыне ў в. Касута. Растраляны 28 кастрычніка 1950 г. ва ўрочышчы Красны Беражок. У 1948-49-х гг стварыў на Смаргоншчыне й Мядзельшчыне з вучнёўскай моладзі антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. У хуткім часе яна была раскрыта, яе сябры, у тым ліку непаўналетнія, атрымалі розныя гады зьняволення. Расьціслаў, як галоўны арганізатар, быў пакараны сьмерцю.

версия для печати | прочтено 3850 раз(а)


Рейтинг: еще никто не голосовал
Ваша оценка:


Читайте также:
15.03.2010 Наступным прэзідэнтам Беларусі можа стаць паэт са Смаргоні?
18.10.2009 Слуханні па АЭС. Пазітыў і лыжка дзёгцю
20.12.2008 Госкомиссия выбрала для строительства белорусской АЭС Островецкую площадку
17.11.2008 Праект “Успамін пра Дабраўляны”
16.09.2008 БАНК ПРИГЛАШАЕТ НА РАБОТУ
24.07.2008 Алеся Каліту і Зьмітра Бяляева сёньня забралі ў войска
20.07.2008 Белорусскую среднюю школу возвращают в Советский Союз
23.06.2008 Увосень Аляксандр Мілінкевіч пачне кампанію супраць будаўніцтва АЭС
19.06.2008 Глава Нацкомиссии: Накануне парламентских выборов начинаются спекуляции на тему строительства АЭС
18.06.2008 Министерство культуры отклонило "бел-чырвона-белы" флаг
04.06.2008 Заключения по трем площадкам возможного размещения АЭС переданы в Администрацию президента
09.05.2008 "НЕ Чарнобылю ХХІ стагодзьдзя!!!"