Першы зборнік вершаў і апавяданняў Дарь’і Ліс быў прэзентаваны ў Смаргоні 20 снежня. Невялікае памяшканне здолела змясціць у сябе гасцей са Смаргоні, Залесся, Мінску, Гародні і Вілейкі.“Ёсць такая прафесія - будзіць краіну”, - адзначыў праваабаронца Алесь Дзергачоў. Гэтым і займаецца Дар’я, чыя кніга, толькі пабачыўшы свет, з лёгкай рукі журналіста Паўла Мажэйкі атрымала назву народнай.
“Я нарадзілася ў Залессі, дзе да чатырох гадоў мяне выхоўвала прабабуля, жанчына з сапраўднай беларускай душой, - распавядае Даша. – Менавіта ёй я ўдзячная за беларускасць, за святкаванні Калядаў, Вялікадня. У чатыры гады я навучылася чытаць і надзейна пасябравала з кніжкамі. Не навучыцца было немагчыма, улічваючы прысутнасць дзвюх настаўніц у хаце – маці і бабулі. З трэцяга класа я навучалася дома, за што вельмі ўдзячная сваім настаўнікам. Марыла стаць перакладчыкам або журналістам, але журфак на той час не пазваў, а ў шматпавярховым будынку лінгвістычнага ўніверсітэта адсутнічаў ліфт.

Прэзентацыя інтэлектуальнага часопіса ARCHE і збору твораў ксяндза Адама Станкевіча “З Богам да Беларусі” адбылася 19 снежня ў Смаргоні. Галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў прэзентаваў гадавую спадчыну рэдакцыі часопіса, а таксама кнігі з серыі “Кнігарня “Наша Ніва”. Пра перавыданне літаратурнай спадчыны айца Адама распавёў падчас мерапрыемства адзін з укладальнікаў збора “З Богам да Беларусі” гісторык Алесь Пашкевіч.