Сморгонь.org | О городе | Карта | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта | Хостинг
Сегодня 9 января 2009

Міжнародны дзень Роднай мовы адсьвяткавалі ў Смаргоні (+фота)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 22 февраля 2008 | Комментарии (0)    
21 лютага з нагоды Міжнароднага дня Роднай мовы актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі жыхароў гораду з гэтым сьвятам вывешваньнем бел-чырвона-белага сьцягу і распаўсюдам улётак з наступнымі пажаданьнямі:
"Зычым Вам хутчэй адчуць подых самасьвядомасьці і ўбачыць у сабе БЕЛАРУСАЎ!"

Акцыя Салідарнасьці 16 у Смаргоні (фота)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 16 февраля 2008 | Комментарии (0)    
У Смаргоні прайшла акцыя-марафон, прысьвечаная Дню Салідарнасьці. На працягу тыдня ў горадзе (на слупах, інфармацыйных дошках прызначаных для сьпісаў грамадзянаў ў вышуку, на чыгуначных і аўтапрыпынках) актывісты Моладзі БНФ распаўсюджвалі ўлёткі з тэкстам: "Пропал человек", на якіх былі фотаздымкі Ганчара, Захарэнкі, Красоўскага і Завадскага. Мінакі маглі даведацца, хто паказаны на ўлётках, чым займаўся, калі зьнік, куды зьвяртацца, калі ведаеш што-небудзь пра яго.

Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (ФОТА)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 5 февраля 2008 | Комментарии (0)    
4 лютага раніцай актывістамі Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ, з нагоды 200-годзьдзя з дня нараджэньня Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, на даху пяціпавярховіка быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.

170-я ўгодкі Каліноўскага!!! (фота)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 2 февраля 2008 | Комментарии (3)    
Беларусь адзначыла Дзень нараджэння Вінцэнта-Кастуся Каліноўскага. У некалькіх гарадах нашай краіны, у гонар гэтага велічнага БЕЛАРУСА на дахах дамоў былі ўзьняты бел-чырвона-белыя сьцягі. Не стаў выключэньнем і горад Смаргонь. 2 лютага на дроце паміж двума шматпавярховікамі з'явіўся нацыянальны сымбаль Беларусі і расьцяжка з надпісам "02.02.1838 г. Нарадзіўся К. Каліноўскі".
Як паведаміў прэсавай службе Моладзі БНФ старшыня Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Б.: "Добра, што зрабілі фатаздымак да вывешваньня сьцяга, бо з-за моцнага ветру якасныя фатаздымкі не атрымаліся. Тым больш, у хуткім часе сьцяг зачапіўся за дах суседняга дому і зусім "зьнік" з полю зроку мінакоў."