Радыё Свабода ўжо паведамляла пра Ўладзімера Шульжыцкага — грамадзкага актывіста са Смаргоні, якога прыцягнулі да суду за тое, што ён распаўсюджваў самаробныя ўлёткі з указаньнем хваляў Радыё Свабода. Судовую справу пры гэтым завялі паводле звыклага для апазыцыянэраў абвінавачаньня ў лаянцы. Учора, наўпрост з судовай залі, 18‑гадовы Ўладзімер выправіўся ў Менск на «Чарнобыльскі шлях». Зь ім сустрэўся й пагаварыў Ігар Карней.
